Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў
З дапамогай гэтай формы можна накіраваць электронны зварот у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» электронныя звароты размяшчаюцца грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, у адмысловай рубрыцы на афіцыйным сайце Палаты прадстаўнікоў у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт (www.house.gov.by).
Электронны зварот грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей — грамадзяне), выкладаецца на беларускай або рускай мове.
Электронныя звароты грамадзян у абавязковым парадку павінны ўтрымліваць:
назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна;
адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
выкладанне сутнасці звароту;
адрас электроннай пошты грамадзяніна.
У электронных зваротах павінна змяшчацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з дадаткам (пры наяўнасці) дакументаў, якія пацвярджаюць гэту інфармацыю.
Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі грамадзян, павінны прыкладацца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі,— не пазней за 1 месяц, калі іншы тэрмін не ўстаноўлены заканадаўчымі актамі.
Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):
выкладзены не на беларускай або рускай мове;
не змяшчаюць прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (калі такое маецца), адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
не змяшчаюць выкладу сутнасці звароту;
не змяшчаюць адраса электроннай пошты грамадзяніна;
змяшчаюць тэкст, які не паддаецца прачытанню;
змяшчаюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выказванні;
падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскiм працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены iншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
не прыкладзены дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўнікоў грамадзян;
змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, яе Сакратарыята;
прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
пададзены паўторны зварот і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
з грамадзянінам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.
Адкліканне электроннага звароту ажыццяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы або накіравання заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.
Адказы (паведамленні) на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты грамадзян, названы ў электронным звароце, альбо ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна ў выпадках, вызначаных часткай 2 пункта 5 артыкула 25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».
Адказы на электронныя звароты аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў, якія носяць масавы характар (больш за дзесяць зваротаў), могуць размяшчацца на афіцыйным сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт без накіравання адказаў (апавяшчэнняў) заяўнікам.
Адказ на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў суд у парадку, устаноўленым заканадаўствам.